https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аб`яўлены конкурс для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта ў навуцы на 2020 год


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб`яўляе конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта ў навуцы на 2020 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН.
Конкурс аб`яўлены ў мэтах выканання ўказа ад 13 верасня 2013 года нумар 425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры" для фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі.

Арганізацыі НАН прадстаўляюць дакументы да 23 жніўня 2019 года, дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці - да 13 верасня.

Дакументы накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі (220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).

Заявачныя матэрыялы на суісканне грантаў афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, а таксама пастановай Савета Міністраў ад 1 лістапада 2013 года нумар 951. З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца на сайце НАН.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Гранты Президента Академия наук
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме