https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі магчымы змяненні ў нормах безбар`ернага доступу ў будынкі


Аб гэтым паведаміла 22 мая начальніца галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей на прэс-канферэнцыі.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва разглядае пытанне ўнясення змяненняў у нарматыўныя патрабаванні для ўладкавання пандуса без абсталявання лесвіцы, каб забяспечваць доступ усіх катэгорый грамадзян на розныя аб`екты - у будынкі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, жылыя дамы. 

"Цяпер Мінбудархітэктуры вядзе работу па карэкціроўцы асобных патрабаванняў і фарміраванні адпаведных змяненняў па прымяненні пад`ёмных платформ. Праектныя арганізацыі ў праектных рашэннях прадугледжваюць нахіленыя пад`ёмныя платформы, якія ў сваім транспартным становішчы (спуск/пад`ём) змяншаюць эвакуацыйную шырыню праходу па лесвічным маршы і ствараюць нязручнасці для іншых жыхароў жылога дома, - адзначыла Вольга Верамей. - Вельмі шмат звяртаецца праектных арганізацый, якія сутыкаюцца пры рамонце або рэканструкцыі з тым, што немагчыма ўстанавіць нейкія элементы. І самі інваліды часам просяць не ўключаць у праект пад`ёмную платформу, а замяніць іх пандусам. Але ў кожным выпадку робіцца ўпор на нормы, якія неабходна выконваць, нават калі гэта дорага. Міністэрства тым не менш стараецца шукаць кампраміс, узгадняе нейкія адступленні".

Арганізацыя безбар`ернага асяроддзя ўваходзіць у праграму мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў.

У краіне зацверджана Канцэпцыя ўніверсальнага дызайну ў галіне стварэння безбар`ернага асяроддзя, удасканалены нормы ТНПА (тэхнічных нарматыўна-прававых актаў). У лютым 2018 года зацверджаны і з 1 кастрычніка 2018 года ўведзены ў дзеянне тэхнічны кодэкс сталай практыкі "Асяроддзе для фізічна аслабленых асоб. Будаўнічыя нормы праектавання".

Гэты комплексны дакумент устанаўлівае асноўныя патрабаванні, што падлягаюць абавязковаму прымяненню пры праектаванні новага будаўніцтва, а таксама рамонту і рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў, будынкаў вытворчых прадпрыемстваў, каб фізічна аслабленыя асобы (у тым ліку з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, сляпыя і са слабым зрокам, глухія і са слабым слыхам) маглі перамяшчацца самастойна, мелі ўмовы для сацыяльнай інтэграцыі.

Кодэкс быў узгоднены з грамадскімі аб`яднаннямі інвалідаў. З 1 лістапада 2018 года ўведзены кодэксы, што прадугледжваюць стварэнне элементаў безбар`ернага асяроддзя.

Напрыклад, яшчэ пры праектаванні павінны забяспечвацца неабходныя памеры і канфігурацыі прасторы перад уваходным праёмам і яго шырыня, каб людзі на крэслах-калясках маглі яго пераадолець. Пандусы, пад`ёмныя ўстройствы абавязковыя і на ўваходнай групе, і пасля ўваходу для пападання на першы паверх (у залежнасці ад узроўню нахілу выбіраецца, павінен гэта быць пандус або пад`ёмнік). На ўваходах у будынкі не павінна быць турнікетаў, брамак, дзвярных палотнаў з двухбаковымі петлямі і іншых механічных устройстваў. Самі дзверы павінны адкрывацца лёгка, па магчымасці ў грамадскіх будынках лепш устанаўліваць дзверы з аўтаматычным адкрыццём.

Неабходны сігнальная інфармацыя або кантрасная афарбоўка, візуальныя і тактыльныя паказальнікі на ўваходнай групе і па напрамку руху.

 22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:122
 
Ключевые слова:
Инвалиды Безбарьерная среда Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме