https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскі рубель зноў абнавіў гістарычны максімум


5 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў трэцюю сесію запар зніжэнне да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Курс расійскай валюты зноў абнавіў гістарычны максімум.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0078 рубля (0,33%) і склаў 2,3963 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0019 рубля (0,1%) да 1,9889 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0174 рубля (0,1%) і склаў 3,4864 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знаходзяцца на максімуме апошніх двух гадоў. Ф`ючарсы на Brent гандлююцца каля 68 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 23,95 капейкі, склаўшы 56,9944 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2018 
 
Дата публикации:05.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:532
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме