https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка распарадзіўся прафінансаваць адпачынак больш як 150 сірыйскіх дзяцей у Беларусі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім прадугледжана выдзяленне фінансавых сродкаў для арганізацыі ў студзені 2018 года адпачынку і аздараўлення 153 дзяцей з Сірыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, праграмай знаходжання прадугледжваецца аказанне дзецям санаторна-аздараўленчых паслуг, а таксама правядзенне для іх экскурсійна-культурных мерапрыемстваў у Мінску і рэгіёнах краіны.

28 жніўня ў Мінску на сустрэчы з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Рымай аль-Кадэры Лукашэнка прапанаваў распрацаваць праграму адпачынку, аздараўлення і вучобы дзяцей з Сірыі ў Беларусі.

"Я прапаноўваю ўжо цяпер на наступны год падумаць аб праграме падтрымкі дзетак з Сірыі ў Беларусі. Можа, гэта будзе сотня, можа, пяцьсот чалавек, можа, тысяча. Галоўнае, каб мы загадзя спланавалі і змаглі запрасіць вашых дзетак для адпачынку, аздараўлення, а потым, магчыма, і для вучобы ў Беларусі", — сказаў Лукашэнка.

На сустрэчы прысутнічалі сірыйскія дзеці, якія два тыдні адпачывалі ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім падарункі і пацікавіўся, ці спадабалася ім.

"Нехта з вас сказаў, што не хоча з Беларусі з`язджаць і марыць, каб пайшоў моцны снег і самалёт не ўзляцеў. Нам снег цяпер не патрэбны, але вы можаце заставацца ў Беларусі. Мы вас чакаем у любы час разам з вашымі сябрамі. Вы ім перадайце, што ў Беларусі іх заўсёды з вялікай любоўю будуць прымаць", — сказаў Лукашэнка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2018
 
Дата публикации:05.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:660
 
Ключевые слова:
Сирия "Зубрёнок" Детский отдых Гуманитарная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме