https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на біржавых таргах


3 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0105 рубля (0,44%) і склаў 2,4137 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0085 рубля (0,44%) і склаў 1,9593 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0006 рубля (0,02%) і склаў 3,4037 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Увечары ў панядзелак цэны на нафту эталонных марак перайшлі да зніжэння падчас таргоў на фоне падзення фондавых індэксаў ЗША. Пад поўдзень аўторка бараль Brent ацэньваецца ў 68 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 25,25 капейкі, склаўшы 57,5375 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2018
 
Дата публикации:03.04.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:406
 
Ключевые слова:
курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме