https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


28 гадоў таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі


27-га ліпеня — 28 гадоў з дня прыняцця Вярхоўным Саветам БССР 12-га склікання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Дакумент быў распрацаваны і ўхвалены падчас так званага парада суверэнітэтаў — масавага прыняцця рэспублікамі СССР дэкларацый аб незалежнасці (у 1988—1990 гадах).

БССР у гэтым шэрагу апынулася 10-й сярод 15 рэспублік Савецкага Саюза. Да гэтага суверэнітэт абвясцілі Эстонія (16 лістапада 1988 года), Літва (26 мая 1989 года), Латвія (28 ліпеня 1989 года), Азербайджан (23 верасня 1989 года), Грузія (26 мая 1990 года), Расія (12 чэрвеня 1990 года), Узбекістан (20 чэрвеня 1990 года), Малдова (23 чэрвеня 1990 года) і Украіна (16 ліпеня 1990 года).

Дэкларацыю аб суверэнітэце ВС БССР прыняў пад старшынствам Мікалая Дземянцея, які памёр 10 ліпеня гэтага года ва ўзросце 88 гадоў.

25 жніўня 1991 года, праз тры дні пасля правалу путчу партыйнай наменклатуры і часткі вайскоўцаў у Маскве, Вярхоўны Савет надаў дакументу статус канстытуцыйнага закона. 19 верасня таго ж года ў сувязі з перайменаваннем БССР у Рэспубліку Беларусь адпаведныя змены былі ўнесеныя ў назву і тэкст дэкларацыі. Была ўведзеная новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

15 сакавіка 1994 года ў развіццё палажэнняў дэкларацыі была прынятая новая Канстытуцыя, у якой уводзілася пасада прэзідэнта. Паводле вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года, ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам, руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай, змяніліся герб і сцяг.

У 1991—1996 гадах 27 ліпеня адзначалі дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Пасля лістападаўскага рэферэндуму 1996 года аб пашырэнні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Днём Незалежнасці стала 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўцаў.

У адпаведнасці з палажэннямі дэкларацыі, якая працягвае мець законную сілу, Беларусь з`яўляецца суверэннай дзяржавай, усталяванай на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад`емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу.

Сёння Партыя БНФ назаве лаўрэата памятнага знака імя Віктара Івашкевіча, якім яна ў дзень прыняцця дэкларацыі аб суверэнітэце традыцыйна адзначае арганізатараў найбольш значных і гучных вулічных акцый. Знак быў заснаваны ў гонар палітыка, які памёр у 2013 годзе. Узнагароду ўручаць у пяты раз.

Кандыдаты на яе атрыманне сёлета: член сойма Партыі БНФ Вітольд Ашурак (Лідскі раён Гродзенскай вобласці), заснавальнік пляцоўкі "Арт Сядзіба" і крамы symbal.by Павел Белавус, "барацьбіт і цясляр" Зміцер Дашкевіч, праваабаронца Раман Кісляк (Брэст), сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец.

Год таму знакам была ўзнагароджаная ветэран нацыянальнага руху Ніна Багінская, да гэтага — лідар грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" (у Беларусі не зарэгістраваная) Алег Корбан, кінарэжысёр і грамадскі дзеяч Вольга Нікалайчык і Зміцер Дашкевіч.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2018
 
Дата публикации:27.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
БНФ Независимость Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме