https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў па выніках таргоў


28 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0176 рубля (0,72%) і склаў 2,4540 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0007 рубля (0,03%) да 2,1523 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0012 рубля (0,04%) і склаў 3,2613 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты складае прыкладна 60,5 долара за бараль гатунку Brent.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 1,3 капейкі і склаў 65,93 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2019
 
Дата публикации:28.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме