https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памёр адзіны ў Беларусі гісторык-акадэмік Міхаіл Касцюк


Пайшоў з жыцця акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Міхаіл Касцюк, паведамілі ў аўторак у прэс-службе НАН рэспублікі.
Касцюк некалькі разоў называўся чалавекам года Кембрыджскім універсітэтам і меў міжнароднае прызнанне.

Міхаіл Касцюк быў адзіным у Беларусі гісторыкам-акадэмікам. Пайшоў з жыцця навуковец у аўторак на 79-м годзе жыцця - у той самы дзень з яшчэ адным сябрам НАН, хімікам Анатолем Лесніковічам.

Касцюк нарадзіўся ў вёсцы Масцішча Наваградскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1963-м ён на выдатна скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. У Інстытуце гісторыі АН БСССР Касцюк працаваць пачаў у 1966 годзе.

Ужо ў 1989-м Касцюк быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1996-м - акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук.

"У 1998 г. акадэмік НАН Беларусі М.П.Касцюк атрымаў дыплом сапраўднага акадэміка Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Па рашэнні Міжнароднага навуковага савета Амерыканскага біяграфічнага інстытута, а таксама Кембрыджскага універсітэта М.П.Касцюк прызнаваўся чалавекам года у 1999, 2002, 2005, 2006 і 2007 гадах", - адзначылі ў прэс-службе НАН.

У 2010 годзе акадэмік Касцюк атрымаў адну з вышэйшых дзяржаўных узнагарод краіны - медаль Францыска Скарыны.

"За час сваёй навуковай дзейнасці М.П.Касцюк стварыў уласную навуковую школу, асабіста падрыхтаваў 4 дактароў і каля 25 кандыдатаў гістарычных навук", - дадалі ў прэс-службе НАН.

Як паведамілі ў Акадэміі навук, Касцюк з`яўляецца адным з вядучых распрацоўшчыкаў нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Акрамя мноства ўзнагарод і навуковых прац, запомніўся ён і як папулярызатар гісторыі.

"Светлую памяць пра Міхаіла Паўлавіча Касцюка захаваюць яго калегі і вучні", - заключылі ў НАН.

Мінск, 5 лютага 2019
Sputnik
 
Дата публикации:05.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Міхаіл Касцюк НАН Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме