https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кубак Беларусі па мастацкай творчасці адкрыецца 20 студзеня ў Мінску


IV Міжнародны фестываль дзіцяча-моладзевай творчасці і педагагічных інавацый "Кубак Беларусі па мастацкай творчасці - Асамблея Мастацтваў" адкрыецца 20 студзеня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі).
Фестываль аб`ядноўвае тры праграмы - выставачную, конкурсную і адукацыйную. Аўтары і арганізацыі, якія падалі заяўкі своечасова, атрымаюць магчымасць прадставіць свае работы ў галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску.

Акрамя таго, для іх прадугледжаны шматлікія майстар-класы і лекцыі. Выстава-конкурс прадстаўляе наступныя ўзроставыя катэгорыі: "дзіцячая", "малодшая", "сярэдняя", "старшая", "юніёр" і "педагогі". Конкурсная праграма складаецца з такіх напрамкаў, як жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, аўтарская лялька, дэкаратыўна-прыкладное, тэкстыльнае, лічбавае мастацтва.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца 1 лютага. Пасля заканчэння фестывалю будзе апублікаваны каталог "Новыя твары ў Мастацтве" (New Faces in Arts).

Кубак Беларусі - частка сусветнага мастацкага праекта World Art Assembly, які праводзіцца ў такіх краінах, як Расія, Беларусь, Вялікабрытанія, Украіна, Кітай, Латвія, Венгрыя.

Галоўнай мэтай фестывалю з`яўляецца прадстаўленне магчымасці адораным у мастацкім плане дзецям і падлеткам праявіць свой талент, прадставіць свае працы шырокай глядацкай аўдыторыі, прафесійным мастакам-педагогам.

Адначасова папулярызуецца дзіцячая і падлеткавая творчасць. Камунікацыя прафесіяналаў садзейнічае выяўленню і распаўсюджванню інавацыйных металаў у развіцці дзіцяча-падлеткавай творчасці, заснаваных на выкарыстанні сучасных дасягненняў навукі і інфармацыйных тэхналогій.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць фонд "Мастацтва будучыні" / NextArt Foundation, прадзюсарская група "Мастацтва будучыні", ТАА "Добрая Стаўка". Патрануючыя арганізацыі: Маскоўскі акадэмічны мастацкі ліцэй Расійскай акадэміі мастацтваў, расійскае аддзяленне Сусветнага фонду мастацтваў, Еўразійскі мастацкі саюз, секцыя "Арт-Менеджмент" Творчага саюза мастакоў Расіі.

Звязда, 19 студзеня 2020
 
Дата публикации:19.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Детское творчество Инновации Конкурс World Art Assembly Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме