https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Праграмныя касы можна будзе выкарыстоўваць у другой палавіне 2018 года пры рэалізацыі тавараў і паслуг


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 1040/17 ад 29 снежня 2017 года скарэкціраваны парадак выкарыстання касавага абсталявання і плацежных тэрміналаў.

Дакументам унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову ўрада і Нацыянальнага банка ад 6 ліпеня 2011 года нумар 924/16 "Аб выкарыстанні касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і аб прыёме наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх плацежных картак пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў і выпуску ў абарачэнне касавага абсталявання".

У прыватнасці, прадугледжана магчымасць выкарыстання ў якасці альтэрнатывы суб`ектамі гаспадарання пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) праграмнай касы для прыёму наяўных грашовых сродкаў (банкаўскіх плацежных картак у выпадку ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме).

Праграмная каса ўяўляе сабой праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога будуць выконвацца касавыя аперацыі, даныя аб якіх будуць перадавацца ў сістэму кантролю касавага абсталявання (СККА).

Пры гэтым прадугледжаны два варыянты рэалізацыі гэтага механізма: праграмная каса можа размяшчацца на электронных устройствах суб`ектаў гаспадарання (ноўтбукі, планшэты, мабільныя тэлефоны); праграмная каса размяшчаецца ў цэнтры апрацоўкі даных аператара праграмнай касавай сістэмы і выкарыстоўваецца суб`ектам гаспадарання пры дапамозе доступу ў глабальнай камп`ютарнай сетцы Інтэрнэт з выкарыстаннем сродкаў ідэнтыфікацыі.

Ствараемая праграмная каса павінна адпавядаць патрабаванням заканадаўства ў сферы абароны інфармацыі. Укараненне праграмнай касы, забеспячэнне яе функцыянавання і эксплуатацыю, а таксама перадачу даных у СККА будуць ажыццяўляць аператары праграмных касавых сістэм. Імі будуць выступаць юрыдычныя асобы - рэзідэнты Беларусі, адпавядаючыя патрабаванням, якія будуць вызначаны МПЗ.

Акрамя таго, пастановай прадугледжаны асаблівасці выкарыстання спецыяльных камп`ютарных сістэм пры прыёме грашовых сродкаў, а таксама ўстанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні да такіх сістэм у частцы фарміравання плацежных дакументаў, рэгістрацыі і накаплення інфармацыі аб выкананых касавых аперацыях, захоўвання інфармацыі аб выкананых касавых аперацыях, цэласнасці і захаванасці інфармацыі пры яе перадачы, прыёме, апрацоўцы, уліку і захоўванні.

Таксама дакумент абавязвае юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць продаж тавараў у гандлёвым аб`екце з гандлёвай плошчай 650 кв.м, выкарыстоўваць касавы падсумоўваючы апарат або праграмную касу, якія забяспечваюць дыферэнцыраваны ўлік даных аб таварах.

Разам з тым удакладнены палажэнні аб вядзенні касавай кнігі, патрабаванні па выкарыстанні касавага абсталявання, скарэкціраваны пералік выпадкаў, калі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі пры продажы тавараў (работ, паслуг) і ажыццяўленні латарэйнай дзейнасці без прымянення касавага абсталявання і (або) плацежных тэрміналаў.

Асноўныя пункты пастановы ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.

3 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:423
 
Ключевые слова:
Кассовое оборудование Платёжный терминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме