https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы арганізавалі канцэрт "Навагодні агеньчык" для жыхароў падшэфнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў


Канцэрт рыхтавалі літаральна ўсе - ад вучняў пачатковых да старшых класаў, не абышлося і без дапамогі педагогаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі нумары ў самых розных жанрах: праспявалі старыя, добра знаёмыя розным пакаленням песні, прачыталі вядомыя байкі і маналогі, ігралі фартэпіянныя творы і прадставілі яркія танцавальныя нумары.

Удзельнікам канцэрта стаў і малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка. Па традыцыі госці прыехалі ў падшэфны дом-інтэрнат з падарункамі.

Самым нечаканым сталі два львінагаловыя трусы з гаспадаркі кіраўніка дзяржавы. Жывёліны хутка асвоіліся і з задавальненнем ішлі на рукі да новых гаспадароў, якія паабяцалі акружыць іх увагай і клопатам.

Таксама ў якасці навагодніх падарункаў дзеці перадалі пачастункі і мёд з падворка Прэзідэнта.

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы ўжо не першы раз адзначаюць Новы год з жыхарамі дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Іх дружба завязалася яшчэ ў час наведвання гэтай установы Прэзідэнтам Беларусі, калі адным з сюрпрызаў для жыльцоў у інтэрнаце стаў спектакль у выкананні класа, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка.

Сям`я кіраўніка дзяржавы заўсёды прымае актыўны ўдзел у вялікім навагоднім дабрачынным марафоне. На гэты раз старэйшыя сыны Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі разам са сваімі сем`ямі ў рамках акцыі "Нашы дзеці" павіншавалі са святамі выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу Рыты і Сяргея Кундзікавых у Клічаве і прытулку пры педагагічным цэнтры Маскоўскага раёна Мінска.

3 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:509
 
Ключевые слова:
Новый год Благотворительность Астрашыцкі Гарадок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме