https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ


28 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0041 рубля (0,17%) і склаў 2,4176 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0047 рубля (0,24%) да 1,9511 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0151 рубля (0,44%) і склаў 3,3895 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту паступова зніжаюцца пасля максімуму за апошнія тыдні. Марка Brent таргуецца каля адзнакі 69 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск серады вырас на 38,51 капейкі, склаўшы 57,5598 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2018
 
Дата публикации:28.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:328
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржвые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме