https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адкрыты конкурс ігравога кіно па трох тэмах аб`яўлены ў Беларусі


Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Да 3 жніўня ўдзельнікі могуць падаць свае заяўкі па тэме "Фільм да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Па патрабаваннях конкурсу гэта павінен быць тэлесерыял (4 серыі, не менш як 44 хвіліны кожная) і кінаверсія (1 серыя не менш як 90 хвілін) на адной з дзяржаўных моў і версія фільма (кінаверсія) з субтытрамі на англійскай мове.

Па другой тэме конкурсу - "Прыгодніцкі, дэтэктыўны фільм аб гісторыі Беларусі" - прапануецца зняць тэлесерыял (4 серыі не менш як 44 хвіліны кожная) на адной з дзяржаўных моў.

Трэці лот - "Фільм-казка для дзяцей" (хронаметраж не менш як 90 хвілін) на адной з дзяржаўных моў і версія фільма з субтытрамі на англійскай мове.

Пачатак работ па кожнай з заяўленых тэм - верасень бягучага года.

Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць вытворцы (прадзюсары) або адзін з вытворцаў, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: выканаўца павінен быць юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў з`яўляецца рэзідэнт Беларусі; работы і паслугі па стварэнні карціны ажыццяўляюцца рэзідэнтамі Беларусі на тэрыторыі краіны (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў рэспубліцы не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі фільм ствараецца сумесна з замежнымі вытворцамі); наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне выпуску стужак у ігравой форме не менш як 5 гадоў; не менш як 70 працэнтаў здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць сумесная з замежнымі спецыялістамі; наяўнасць уласных і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, неабходных для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння.

Падрабязнасці адкрытага конкурсу размешчаны на сайце ведамства.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:320
 
Ключевые слова:
Конкурс Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме