https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску ўстанавілі першы кантэйнер для збору сапсаваных лекаў


У Мінску ўсталявалі першы кантэйнер для збору ў насельніцтва сапсаваных лекаў, паведамляе Цэнтр экалагічных рашэнняў (ЦЭР).
Кантэйнер размешчаны ў фае 40-й клінічнай паліклінікі ў мікрараёне Каменная Горка. Ініцыятарамі акцыі выступіў Цэнтр экалагічных рашэнняў, камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама пры падтрымцы кааліцыі "Чыстая Балтыка" (Швецыя).

Паводле слоў супрацоўніцы праграмы па хімічнай бяспецы і адходах ЦЭР Наталлі Блышчык, устаноўка кантэйнера стала важным крокам у распрацоўцы сістэмы збору і ўтылізацыі пратэрмінаваных лекаў ад насельніцтва ў краіне. "Пасля таго як мы адпрацуем схему, можна будзе мультыплікаваць гэты вопыт на іншыя паліклінікі, раёны і гарады", — сказала яна.

Даследаванні апошніх двух гадоў, паведамляюць эколагі, паказалі, што праблема забруджвання лекамі навакольнага асяроддзя ў Беларусі не менш актуальная, чым у іншых краінах. У складзе сцёкавых вод буйных гарадоў Беларусі былі выяўленыя гарманальныя прэпараты, антыбіётыкі, супрацьзапаленчыя і многія іншыя лекі. Ачышчальныя збудаванні не здольныя ўтрымліваць маленькія малекулы лекавых сродкаў, такім чынам, яны трапляюць у сцёкавыя воды, рэкі і могуць апынуцца ў пітной вадзе.

"Траплянне рэшткаў лекавых сродкаў у пітную ваду можа негатыўна адбіцца на здароўі насельніцтва, — адзначыла загадчыца кафедры фармацэўтычнай хіміі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Яранцава. — Напрыклад, гарманальныя прэпараты могуць выклікаць праблемы рэпрадуктыўнага характару, антыбіётыкі — прывесці да рэзістэнтнасці мікраарганізмаў, і чалавек пасля не зможа лячыцца ад захворванняў, якія пагражаюць жыццю".

Фармацэўтычныя забруджвальнікі ўплываюць і на навакольнае асяроддзе, асабліва на водныя аб`екты і іх насельнікаў. Паводле слоў каардынатара напрамку па небяспечных рэчывах і марскім смецці кааліцыі "Чыстая Балтыка", дырэктара ЦЭР Яўгена Лабанава, развіццё сістэмы збору лекаў ад насельніцтва ў Беларусі ў перспектыве дасць магчымасць зрабіць унёсак у змяншэнне забруджвання лекавымі прэпаратамі марскіх экасістэм, у прыватнасці Балтыйскага мора.

Таксама спецыялісты адзначаюць, што акрамя пісьменнай утылізацыі лекаў варта звяртаць увагу і на прадухіленне ўтварэння непатрэбных лекаў. Па статыстыцы, дзве траціны беларусаў (65%) купляюць лекаў больш, чым ім гэта неабходна.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2018
 
Дата публикации:24.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:312
 
Ключевые слова:
Утилизация Медицина Лекарства Срок хранения Экология Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме