https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю стала эпахальнай падзеяй


Такое меркаванне выказала новы пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Яанна Казана-Вішнявецкая.
Каардынатар ААН падкрэсліла, што на сённяшні дзень удзельнікамі канвенцыі з`яўляюцца 177 краін. "Мне здаецца, што ўжо нават абмеркаванне гэтай канвенцыі змяняе стаўленне да людзей з інваліднасцю, іх перастаюць успрымаць як аб`екты для дабрачыннай дзейнасці, як маючых патрэбу ў падтрымцы і якія з`яўляюцца цяжарам для грамадства. Не, сёння яны ўспрымаюцца як актыўная ці патэнцыйна актыўная частка грамадства ў тым, што тычыцца эканамічнага, культурнага, творчага, вытворчага развіцця", — сказала Казана-Вішнявецкая.

На яе думку, сёння грамадства лепш разумее, у чым заключаецца стварэнне безбар`ернага асяроддзя для людзей з абмежаванай мабільнасцю на працоўных месцах і ва ўстановах адукацыі. "Я наведваю шматлікія ўстановы і бачу, што там ці праводзіцца, ці ўжо праведзена работа па стварэнні безбар`ернага асяроддзя, — сказала кіраўнік прадстаўніцтва ААН. — Але ўсё роўна гэта адбываецца пераважна ў Мінску. Вядома, цяжкасці ўсё яшчэ застаюцца. Відавочна, што неабходныя вялікія інвестыцыі і час для стварэння цалкам безбар`ернага асяроддзя".

Казана-Вішнявецкая таксама адзначыла, што ў Беларусі ёсць нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў канвенцыі. "Урад Беларусі прадставіць сваю першую справаздачу па выкананні канвенцыі Камітэта ААН па справах людзей з інваліднасцю да канца гэтага года. І мы якраз даведаемся, у чым заключаюцца асноўныя дасягненні Беларусі ў гэтым кірунку", — сказала яна.

Пры гэтым суразмоўца падкрэсліла, што ўжо сёння бачыць значныя станоўчыя змяненні і абавязацельствы, якія бярэ на сябе дзяржава ў дадзенай сферы. Гэта пацвярджаецца і меркаваннямі людзей з інваліднасцю, дадала Казана-Вішнявецкая.

У якасці прыкладу яна прывяла офіс прадстаўніцтва ААН у Беларусі. "Наш офіс з`яўляецца добрым прыкладам гэтых змяненняў. У нас былі праведзены работы па абсталяванні працоўных месцаў і стварэнні інфраструктуры для людзей з інваліднасцю", — адзначыла Казана-Вішнявецкая.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:03.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:315
 
Ключевые слова:
Права человека Инвалиды Конвенция ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме