https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эксперты ААН дапамогуць Беларусі ў фарміраванні Нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян


Спецыялісты Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН ужо са снежня гэтага года пачнуць аказваць экспертную падтрымку Беларусі пры фарміраванні Нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян.
Аб гэтых выніках пасяджэння рабочай групы па пытаннях старэння ЕЭК ААН і семінара "Старэнне і Мэты ўстойлівага развіцця" БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. 19-21 лістапада ў Жэневе пад эгідай ЕЭК ААН адбыліся 11-е пасяджэнне рабочай групы па пытаннях старэння і семінар "Старэнне і Мэты ўстойлівага развіцця".

Беларусь на іх прадстаўлялі нацыянальны каардынатар па пытаннях старэння Ганна Закрэўская і начальнік упраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Фёдарава.

"Па выніках праведзеных сустрэч з супрацоўнікамі аддзела народанасельніцтва, дэмаграфіі і статыстыкі ЕЭК ААН дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні Беларусі тэхнічнай дапамогі камісіі пры фарміраванні Нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян. Плануецца, што адпаведная экспертная работа пачнецца ўжо са снежня бягучага года", - адзначылі ў Мінпрацы.

На пасяджэнні былі разгледжаны актуальныя для Беларусі пытанні ўключэння пажылых людзей у сацыяльную, культурную і адукацыйную сферы жыцця грамадства. Прадстаўлены станоўчы вопыт краіны ў частцы распрацоўкі і рэалізацыі заканадаўчых мер адносна старэючага грамадства.

Вырашана распрацаваць да лістапада 2019 года інструкцыю па фарміраванні і развіцці палітыкі старэння ў краінах ЕЭК ААН.

Фактар старэння пры рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця абмяркоўваўся на тэматычным семінары, дзе беларуская дэлегацыя таксама актыўна ўдзельнічала ў дыскусіі.

23 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Цели устойчивого развития ООН Вопросы старения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме