https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі пры капрамонце ў кватэрах будуць устанаўліваць рэгулятары расходу цеплавой энергіі


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.
Змяненні ў парадак правядзення капітальнага рамонту жылля дадуць магчымасць спажыўцам самастойна рэгуляваць падачу цяпла ў кватэры.

"Канцэптуальна прадугледжана неабходнасць абавязковай устаноўкі прыбораў рэгулявання. У далейшым пытанне арганізацыі разліку па індывідуальных прыборах або па групавых прыборах будзе залежаць ад жадання ўласнікаў і спажыўцоў. Але магчымасць пакватэрнага рэгулявання - устаноўкі рэгулятараў на ацяпляльных прыборах - будзе прадугледжвацца пры правядзенні капітальнага рамонту", - сказаў Андрэй Рамашка.

Як паказвае практыка, у жылым доме з пакватэрным рэгуляваннем спажывання цеплавой энергіі агульнае цепласпажыванне зніжаецца на 12 працэнтаў.



"Магчымасць рэгулявання дасць магчымасць забяспечыць у першую чаргу, адсутнасць ператопкі ў асобных жылых памяшканнях", - дадаў прадстаўнік Мінжылкамгаса.

Устаноўка тэрмарэгулятараў на ацяпляльных прыборах у кватэрах дапоўніла пералік работ пры капітальным рамонце жылых дамоў за кошт бюджэтных сродкаў і платы за капрамонт, якая паступае ад насельніцтва. У спіс дадаткова ўвайшлі таксама работы па ўладкаванні сістэм дыстанцыйнага зняцця паказанняў з прыбораў індывідуальнага ўліку расходу вады, газу; па рамонце, замене і ўладкаванні процідымнай абароны, установак проціпажарнай аўтаматыкі; рамонце сістэмы вентыляцыі, уладкаванні рэцыркуляцыі ўнутрыдамавой сістэмы гарачага водазабеспячэння (без уладкавання сетак) і іншыя віды работ. Змяненні ў гэты пералік работ былі ўнесены пастановай Савета Міністраў ад 21 студзеня 2019 года нумар 39, якая сёння ўступіла ў сілу.

24 студзеня 2019, Мінск
Вера Сяргеева - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:399
 
Ключевые слова:
Терморегуляторы Городское хозяйство Технологии Капитальный ремонт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме