https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кнігі амерыканскіх аўтараў прэзентуют на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы


На міжнародным стэндзе XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбудзецца прэзентацыя кніг амерыканскіх аўтараў, такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
У сувязі са спыненнем амерыканскім урадам фінансавання дзейнасці дыпмісій з-за ўнутранай палітычнай сітуацыі, пасольства ЗША ў Беларусі вымушана часова згарнуць сваю грамадскую дзейнасць за выключэннем надзвычайных сітуацый, звязаных з пагрозай жыццю або абаронай прыватнай уласнасці, а таксама з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі.

Па гэтай прычыне пасольства ЗША са шкадаваннем паведаміла, што не мае магчымасці прыняць удзел у XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў статусе пачэснага госця.

Пасольства выказала падзяку ўраду Беларусі за аказаную пашану, а таксама намер прадоўжыць абмеркаванне культурнага партнёрства пасля завяршэння перапынку ў выдзяленні асігнаванняў.

Разам з тым Міністэрствам інфармацыі будзе забяспечана прэзентацыя літаратурных твораў амерыканскіх аўтараў, якія прымуць удзел у XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.

На пляцоўцы каля 3 тыс. кв.м будзе прадстаўлена больш як 300 экспанентаў. Заяўкі на ўдзел падалі прадстаўнікі 35 краін. Чакаецца, што выстаўку наведаюць каля 60 тыс. чалавек.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрства замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ТАА "Макбел".

24 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
XXIV Минская международная книжная выставка ярмарка Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме