https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі 37,8 працэнта ўведзенага ў 2018 годзе жылля пабудавана для маючых патрэбу


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У 2018 годзе арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 46,5 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю звыш 3,966 млн кв. м агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1498,1 тыс. кв.м, або 37,8 працэнта агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 999,3 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1117,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля (28,2 працэнта агульнага ўводу па рэспубліцы).

24 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:208
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме