https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі да новага навучальнага года адкрыюць восем школ-новабудоўляў


Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
"Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ідзе падрыхтоўка да пачатку навучальнага года. Праходзяць бягучыя рамонты, рыхтуюцца да ўводу ў эксплуатацыю школы-новабудоўлі і новыя дзіцячыя сады. Да новага навучальнага года ў Беларусі адкрыюць восем школ-новабудоўляў: па дзве ў Мінску і Брэсце, па адной у Гродне, Астраўцы, Барысаве і Магілёве", - расказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, цяпер асаблівая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы студэнцкіх інтэрнатаў да засялення студэнтаў.

"Недзе з 15 жніўня пачнецца працэс падпісання пашпартоў гатоўнасці. Усё ідзе ў планавым рэжыме", - адзначыў міністр.

2 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:317
 
Ключевые слова:
Строительство Школы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме