https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першыя будаўнічыя нормы зацвердзілі ў Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Першыя сем будаўнічых норм зацверджаны ў Беларусі пастановай Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ад 31 кастрычніка 2019 года нумар 59.

Нормы датычацца бяспечнай эксплуатацыі будынкаў, у тым ліку інжынерных камунікацый, распрацоўкі праектаў па ключавых інжынерных збудаваннях - мастах і трубах. Чакаецца, што яны будуць уведзены ў дзеянне з 1 лютага 2020 года.

"Цяпер дакументы накіраваны на прававую экспертызу ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, пасля чаго будуць размешчаны ў свабодным доступе ў рэжыме анлайн на афіцыйных сайтах і ў складзе спецыялізаваных баз даных. Да канца бягучага года плануецца зацвердзіць яшчэ 26 дакументаў, з іх 13 ужо ўзгоднены", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У ведамстве адзначылі, што ўвядзенне такіх нарматыўных прававых актаў змяняе падыходы да нарміравання. Новая сістэма з`яўляецца больш прагрэсіўнай і гібкай, значна спрашчае праектаванне. 

Будаўнічыя нормы выключаюць канкрэтныя аб`ёмна-планіровачныя канструктыўныя рашэнні, абавязковыя прадпісанні, якія дзейнічалі раней. Дакументамі ўстаноўлены толькі абавязковыя параметры бяспекі. Такі прынцып дае магчымасць зняць тэхнічныя бар`еры пры пашырэнні інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій, праектных рашэнняў.

Як паведамлялася, новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў - будаўнічыя нормы і правілы - уведзены ўказам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217. Будаўнічыя нормы Беларусі (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Беларусі (БПБ) - спосабы дасягнення будаўнічых норм. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове.

Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржаўных органаў у частцы, якая ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб`ектаў, прызнаюцца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ. Для праектнай дакументацыі, што знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і аб`ектаў, будаўніцтва якіх пачалося да ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ, прадугледжаны пераходны перыяд.

19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Строительные нормы и правила Проектная документация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме