https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі да канца года плануецца зацвердзіць 26 будаўнічых норм


У Беларусі да канца года плануецца зацвердзіць 26 будаўнічых норм, з іх 13 на гэты час узгоднены, паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Вольга Верамей.
Першыя сем будаўнічых норм зацверджаны ў лістападзе і накіраваны на прававую экспертызу ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, пасля чаго будуць размешчаны ў свабодным доступе ў рэжыме анлайн на афіцыйных сайтах і ў складзе спецыялізаваных баз даных. 

Яны датычацца бяспечнай эксплуатацыі будынкаў, у тым ліку інжынерных камунікацый, распрацоўкі праектаў па ключавых інжынерных збудаваннях - мастах і трубах. Чакаецца, што нормы будуць уведзены ў дзеянне з 1 лютага 2020 года.Усяго ў бягучым годзе будзе прынята 33 дакументы (уключаючы адно будаўнічае правіла). 

"Змяніліся падыходы да нарміравання: мы выключаем канкрэтныя аб`ёмна-планіровачныя рашэнні, абавязковыя прадпісанні. Устаноўлены толькі абавязковыя параметры бяспекі. Такі прынцып дае магчымасць зняць тэхнічныя бар`еры пры пашырэнні інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій, праектных рашэнняў", - адзначыла Вольга Верамей.

Паводле яе слоў, пры ўвядзенні новых нарматываў з`явяцца дадатковыя магчымасці для праекціроўшчыкаў.

Дырэктар РУП "Будтэхнорм" Ігар Лішай дадаў, што работа ў гэтым напрамку прадоўжыцца і ў 2020 годзе. Колькі канкрэтна плануецца распрацаваць дакументаў, канчаткова не вызначана. У іх знойдуць адлюстраванне ўсе дзеючыя патрабаванні, якія ўстанаўліваюцца ў тым ліку нарматыўнымі прававымі актамі іншых ведамстваў - МНС, Міністэрствам аховы здароўя, Мінэнерга і інш.

Як паведамлялася, новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў - будаўнічыя нормы і правілы - уведзены ўказам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217. Будаўнічыя нормы Беларусі (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Беларусі (БПБ) - спосабы дасягнення будаўнічых норм. Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове.

Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржаўных органаў у частцы, якая ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб`ектаў, прызнаюцца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ. Для праектнай дакументацыі, што знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і аб`ектаў, будаўніцтва якіх пачалося да ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ, прадугледжаны пераходны перыяд.

21 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Строительные нормы и правила Строительство Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме