https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўракамісар Фюле: «Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы»


Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле прыехаў у Беларусь з «канкрэтнымі прапановамі, як сумеснымі намаганнямі паляпшаць двухбаковыя адносіны». Пра гэта ён заявіў раніцай 9 ліпеня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.
Умова падтрымкі ЕС — прагрэс у правах чалавека і дэмакратыі, — мяркуе еўракамісар.

Сустрэча праходзіла ў фармаце інтэрв’ю еўракамісара Першаму тэлеканалу.

Паводле слоў Штэфана Фюле, ўзровень удзелу Беларусі ў палітыцы «Усходняга партнёрства» залежыць ад таго, як краіна паважае тое, што з’яўляецца асновай гэтай палітыкі, — такія каштоўнасці, як вяршэнства закона, належнае кіраванне, дэмакратыя і правы чалавека.

«Пры прагрэсе Беларусі ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі ЕС будзе гатовы аказаць больш канкрэтную падтрымку», — сказаў еўракамісар.

Пашырэнне ўзаемадзеяння, адзначыў ён, дазволіць ЕС «адкрыць Беларусь аб’яднанай Еўропе»: садзейнічаць умацаванню вяршэнства закона, мадэрнізаваць эканоміку Беларусі, газавую і нафтавую сістэму, транзітную сістэму, а таксама дыверсіфікаваць рынак.

Штэфан Фюле заклікаў «выкарыстаць магчымасць і ўмацаваць адносіны Беларусі і ЕС».

«Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы, — дадаў ён. — І сакрэт — не ў танным газе ці нафце з Расіі і не ў прапановах ЕС з самымі лепшымі намерамі.

Сакрэт Беларусі — у народзе, вельмі адукаваным грамадстве з шырокім кругаглядам».

Марына Рахлей, БелаПАН
9 лiпеня 2010
 
Дата публикации:09.07.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6311
 
Ключевые слова:
Евросоюз Самая большая загадка в Европе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме