https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Хросны ход у Полацку


Хросны ход да 100-х угодкаў пераносу парэшткаў вялебнай Эўфрасіньні ў Полацак прайшоў ад Сафійскага сабору да Спаса-Эўфрасінеўскага манастыра, дзе яны цяпер захоўваюцца.
Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая перад сконам здзейсьніла паломніцтва да святых месцаў у Іерусалім. Пакланіўшыся Труне Гасподняй, яна сканала там у 1173 годзе. З Іерусаліма яе парэшткі былі перавезены ў Кіева-Пячорскі манастыр, дзе знаходзіліся больш за 700 гадоў Але ў народзе жыла вера ў тое, што вялебная, паводле свайго абяцаньня, вернецца на Радзіму.

У 1910 годзе парэшткі нябеснай апякункі Беларусі прывезьлі водным шляхам з Кіева да Воршы па Дняпры з прыпынкамі ў вялікіх гарадах, а з Воршы празь Віцебск у Полацак вернікі несьлі іх на руках. Завяршылася гэтая грандыёзная дзея 5 чэрвеня 1910 году ў дзень памяці вялебнай Эўфрасіньні.

Здавалася, парэшткі сьвятой навечна пасяліліся Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры. Але прайшло каля дзесяці гадоў, і ў часы ваяўнічага атэізму іх перавезьлі ў Віцебск, у музэі з мэтай антырэлігійнай прапаганды. Толькі ў кастрычніку 1943 году іх зноў вярнулі ў Полацак, дзе парэшткі сьвятой Эўфрасіньні знаходзяцца і дагэтуль.

У апошнія дзесяцігодзьдзі ў Полацку штогод ладзяць хросны ход у дзень памяці вялебнай Эўфрасіньні. Сёлета вернікаў было куды больш як звычайна, бо гэты год — юбілейны.

05.06.2010     Радыё Свабода
 
Дата публикации:05.06.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:7140
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме