https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Парламентарый Аляксандр Антоненка — пра заяву кіраўніка МЗС Польшчы: Відаць, міністр Сікорскі зыходзіў з інтарэсаў сваёй краіны


У нас, у Гродзенскай вобласці, ніякіх міжнацыянальных і міжканфесійных разладаў ніколі не было. Пра гэта заявіў старшыня пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансавай і падатковай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Антоненка, каментуючы 16 лютага журналістам заяву кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага, які дапусціў, што ўлады Беларусі могуць пачаць рэпрэсіі супраць польскай меншасці.
"Беларускі рэжым, які ставіцца да сваіх грамадзян як да заложнікаў, можа, на жаль, пачаць новыя рэпрэсіі супраць польскай меншасці", — заявіў Сікорскі ў інтэрв`ю інтэрнэт-парталу fakt.pl (пераклад сайта Inosmi.ru). Міністр выказаў меркаванне, што калі Беларусь пачне рэпрэсіі ў дачыненні да польскай меншасці, то дзеянні Польшчы "салідарна падтрымаюць і тыя, хто заклікаў да жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку прадстаўнікі апазіцыі".

"Я жыву ў гродзенскім рэгіёне больш за трыццаць гадоў, — паведаміў Аляксандр Антоненка БелаПАН, — і не памятаю ні аднаго выпадку, каб у простых грамадзян узніклі нейкія праблемы ва ўзаемаадносінах. Узнікалі пытанні па канкрэтных справах — да прыкладу па карце паляка, па Саюзе палякаў. Што ж, ёсць пэўныя актыўныя людзі, як кажуць, са сваім поглядам, і яны маюць права яго выказаць. Але сказаць, што кагосьці ўшчамляюць — я пра такое не чуў. Калі мы паглядзім хоць бы структуру органаў улады Гродзеншчыны, то ўбачым шмат імёнаў і прозвішчаў відавочна польскага паходжання".

"Што да заявы Радослава Сікорскага, то скажу наступнае, — прадоўжыў Антоненка. — У Польшчы, як у любой дзяржавы, ёсць свае кірункі і прыярытэты ў палітыцы. Калі Польшча сёння больш схіляецца да палітыкі ЗША ці Еўрасаюза, гэта яе справы. У нас таксама свае інтарэсы, і мы зыходзім з іх, калі вырашаем пытанні, да прыкладу з Расіяй ці Літвой. Відаць, выказваючыся падобным чынам, міністр Сікорскі зыходзіў з інтарэсаў сваёй краіны".

БелаПАН
16 февраля 2011
 
Дата публикации:17.02.2011
Тематика:Белорусские центры, Беларусь
Просмотров:3299
 
Ключевые слова:
Поляки в Беларуси Союз поляков в Беларуси карта поляка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме