https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 ліпеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 155 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 ліпеня

У 1939 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць горад Менск у Мінск.
У 1961 годзе гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.

Хто нарадзіўся 29 ліпеня

1908 год: Юрка Лявонны, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні і рускі музыказнавец, кампазітар Барыс Асаф`еў.

29 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Афінагена і дзесяці яго вучняў.

У вёсках працягваецца жніво. Апошнія снапы звычайна пакідалі на полі як ахвяру для будучага добрага ўраджаю. Калі ў полі заўважалі шмат мышэй, якія ядуць азімыя - прадбачылі доўгую і цяжкую зіму.

Калі раса трымаецца на траве да сярэдзіны дня, чакаецца гарачае надвор`е. Пра тое ж сведчаць і птушкі, якія высока ўзнімаюцца ў неба.

Sputnik, 29 ліпеня 2019
 
Дата публикации:29.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Календарь Июль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме