https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі


Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.
У сераду, 13 лістапада, у Беларусь прыбыла першая пара баявых знішчальнікаў Су-30СМ, закупленых у Расіі.

Станіслаў Зась назваў гэты дзень, без перабольшання, гістарычным для Узброеных Сіл і важным у цэлым для краіны.

"Таму што ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі мы пастаўляем у баявы склад ваенна-паветраных сіл нашай краіны новыя, сучасныя шматфункцыянальныя знішчальнікі Су-30СМ, - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі. - Гэты дзень яшчэ знамянальны тым, што гэта пачатак паэтапнага пераўзбраення ўсіх нашых ВПС на новыя тыпы самалётаў".

Паводле слоў Станіслава Зася, неабходнасць пераўзбраення ваенна-паветраных сіл наспела даволі даўно.

"Яна была выклікана тым, што знішчальнікі Мі-29, якія і ў нашы дні з`яўляюцца эфектыўнымі баявымі машынамі, падышлі ўжо да мяжы вычарпання свайго рэсурсу і маральнага, і фізічнага. Да мяжы, за якой рамонт і падаўжэнне рэсурсаў гэтых самалётаў фізічна немагчымы. Таму і ўзнікла такая вострая неабходнасць у пастаўцы новых самалётаў", - растлумачыў ён.

"Першапачаткова ў гэтым працэсе мы спрабавалі дамовіцца з Расійскай Федэрацыяй аб аказанні дапамогі нам у вырашэнні гэтай складанай і вельмі затратнай задачы. Узамен атрымалі прапанову аб размяшчэнні на нашай тэрыторыі ваенна-паветранай базы РФ. Але, пагадзіцеся, гэта не адно і тое ж. Размяшчэнне тут, на нашай зямлі, ваенна-паветранай базы не вырашае праблему развіцця нашай уласнай баявой авіяцыі. Таму мы сталі зыходзіць з уласных магчымасцей", - расказаў Станіслаў Зась.

Ён звярнуў увагу, што ў гэтым працэсе з самага пачатку ўдзельнічаў непасрэдна галоўнакамандуючы Узброеных Сіл, кіраўнік дзяржавы.

"Дзеля справядлівасці павінен сказаць, што без яго ўдзелу, падтрымкі мы гэту задачу цяпер не вырашылі б", - падкрэсліў дзяржсакратар. Неабходныя для закупкі Су-30СМ сродкі на рахунках Міністэрства абароны былі зарэзерваваны даволі даўно. Праведзена вялікая работа па перападрыхтоўцы лётчыкаў, тэхнікаў, інфраструктуры і г.д.

Як паведамлялася, дагавор на пастаўку самалётаў быў падпісаны ў 2017 годзе. Па кантракце з расійскім прадпрыемствам у 2019 годзе планавалася пастаўка першага звяна Су-30СМ. У ім чатыры самалёты. Кантракт заключаўся ў мэтах абнаўлення парку баявых лятальных апаратаў. У планах набыццё 12 машын.

14 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона Военно-воздушные силы Суверенитет Военная база
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме