https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аднаўленне Русалля


На Любаншчыне адсвяткавалі паганскі абрад Русалле
Гэты абрад знік у 1970-я і зноў быў адноўлены 8 гадоў таму.

Паганскі абрад Русалле адсвяткавалі ў вёсцы Камуна Любанскага раёна. Русалле — старадаўняе, дахрысціянскае свята, звязанае з культам русалак.

У даўнейшыя часы абрад здзяйснялі паўсюдна ў Беларусі. Рытуал мог выконвацца ў нядзелю на Русальным тыдні (наступную пасля Тройцы) або ў "русальны панядзелак" ці аўторак. На Гомельшчыне, пераважна ў міжрэччы Дняпра і Прыпяці, русалку праводзілі на Купалле, напярэдадні Івана Купалы. У некаторых месцах засталіся толькі сляды гэтага абраду: адзін з дзён пасля Тройцы называецца "Провады", "Розгулі", "Розыгры".

На тэрыторыі Усходняга Палесся людзі 70-80-гадовага ўзросту ахвотна распавядаюць, як гэты абрад праходзіў у пасляваенны перыяд, у часы іхняй маладосці. У Любанскім раёне пры ініцыятыве Сяргея Выскваркі гэты абрад аднаўляецца як рэгіянальнае свята некалькіх вёсак.

Абрад Провадаў русалкі досыць разнастайны, у кожнай мясцовасці мае свае асаблівасці. У ролі персанажу можа быць дзяўчына; жывую русалку можа замяняць чучала, маглі быць адначасова і дзяўчына, і чучала. Сустракаецца такасама парная персаніфікацыя — адна дзяўчына ўвасабляла русалку, а другая — яе дачку. У некаторых мясцінах абрад набыў характар абыходу двароў.

Еўрарадыё

 
Дата публикации:31.05.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6018
 
Ключевые слова:
абрады
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме