https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Польскі эксперт: да беларускіх палякаў Варшава прымяняе падвойныя стандарты


Варшава вядзе палітыку двайных стандартаў у дачыненні да польскіх нацыянальных меншасцяў у Беларусі і Літве. Такое меркаванне выказаў супрацоўнік Еўрапейскага цэнтру геапалітычнага аналізу (Польшча), рэдактар газеты Mysl Polska Ян Энгельгард.
Па словах польскага эксперта, праблемаў у палякаў больш у Літве, а зацікаўленасці польскага боку ў іх асвятленні чамусьці менш, перадае ІА "REGNUM-Беларусь". "Гэта палітыка падвойных стандартаў. У сітуацыі з Беларуссю палітыка Польшчы была падладжана пад глабальную палітыку, пад так званае "будаўніцтва дэмакратыі", - адзначыў Ян Энгельгард.

Польскі эксперт лічыць, што слабасць беларускай апазіцыі выклікала неабходнасць уключыць у гэтую гульню польскую нацыянальную меншасць. "Аднак усім вядома, чым гэта завяршылася. Гэта скончылася поўным фіяска. Дадзеная палітыка не была эфектыўнай, і замест таго, каб дапамагчы, нашкодзіла палякам Беларусі", - адзначыў эксперт.

На думку Яна Энгелгарда, Польшчы варта весці маналітную палітыку ў дачыненні да ўсіх краінаў на Усходзе. "Нельга ўжываць падвойныя стандарты і падладжваць пад глабальную палітыку інтарэсы польскай меншасці", - заявіў Ян Энгельгард.

Тэлеграф
 
Дата публикации:09.10.2010
Тематика:Белорусские центры, Беларусь
Просмотров:2353
 
Ключевые слова:
Поляки Беларуси Поляки Литвы Оппозиция Кофликт в Ивянце Союз поляков Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме