https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Спартыўнае свята "Беларуская лыжня"


Каля тысячы спартсменаў выйдуць 6 лютага на старт "Віцебскай лыжні"
Віцебск          Вольга Багачова           БЕЛТА
 
Каля тысячы лыжнікаў выйдуць на старт "Віцебскай лыжні - 2010", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама Дзмітрый Скарынкін.
 
Дзень здароўя, арганізаваны ў рамках правядзення рэспубліканскага спартыўнага свята "Беларуская лыжня", збярэ 6 лютага ў парку імя Савецкай Арміі ўсіх жыхароў абласнога цэнтра - прыхільнікаў актыўнага адпачынку. У лыжных гонках прымуць удзел сто каманд, якія прадстаўляюць розныя ўстановы адукацыі, спорту, культуры, прадпрыемствы, арганізацыі горада, а таксама Віцебскі гарвыканкам і аблвыканкам. Удзельнікі паспаборнічаюць у забегах на розныя віды дыстанцый. Лепшыя каманды будуць адзначаны прызамі.
 
Разам з тым паказаць сваю сілу, спрыт і майстэрства можна будзе і ў іншых відах спорту, адзначыў субяседнік. У праграме свята запланаваны таксама турнір па міні-футболу, спаборніцтвы па зімоваму плаванню, іншыя спаборніцтвы. Паказальныя выступленні падрыхтуюць члены Віцебскага аэраклуба ДТСААФ, супрацоўнікі падраздзяленняў МНС і МУС, воіны-дэсантнікі. Вясёлы тон мерапрыемству будуць задаваць лепшыя творчыя калектывы абласнога цэнтра. Тым жа, хто замерзне або захоча крыху расслабіцца, гарачы чай і шмат смачнага гасцінна прапануюць шматлікія пункты гандлёвага абслугоўвання.
 
Не трэба турбавацца гараджанам і аб праездзе да месца правядзення свята - 6 лютага на маршруты ў Мазурына выйдуць 10 дадатковых адзінак грамадскага транспарту, дадаў Дзмітрый Скарынкін. 
 

 
Дата публикации:04.02.2010
Тематика:, Беларусь
Просмотров:7007
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме