https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны


Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 19 снежня 2010 года. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні 5-й, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Усе прысутныя 108 дэпутатаў аднадушна прагаласавалі за гэту дату.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і Выбарчым кодэксам Палата прадстаўнікоў не пазней як за 5 месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў Прэзідэнта Беларусі назначае выбары Прэзідэнта. Яны праводзяцца не пазней як за два месяцы да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. Такім чынам, згодна з дзеючым заканадаўствам, выбары Прэзідэнта Беларусі павінны прайсці не пазней як 6 лютага 2011 года.

Як паведамлялася, пры вызначэнні даты выбараў Пастаянная камісія па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту зыходзіла з таго, каб забяспечыць максімальны ўдзел грамадзян у выбарчай кампаніі і правесці яе ў зручны для выбаршчыкаў час. Правядзенне выбараў да канца года дасць магчымасць без траты часу на выбарчы працэс літаральна з пачатку 2011 года ажыццяўляць задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговы год і пяцігоддзе. Акрамя таго, пачатак года насычаны свецкімі і рэлігійнымі святамі, таму гэты перыяд не зусім зручны для правядзення выбараў.

Пасля аб`яўлення названай даты сярод дэпутатаў разгарэлася дыскусія па гэтым пытанні. У прыватнасці, дэпутатаў цікавіла пытанне аб даце другога тура выбараў, у выпадку калі ён спатрэбіцца. Справа ў тым, што другі тур выбараў, як правіла, праходзіць праз два тыдні пасля першага. Такім чынам, калі першы тур выбараў адбудзецца 19 снежня 2010 года, то другі тур прыпадзе на 2 студзеня 2011 года. У сувязі з гэтым старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Васіль Байкоў растлумачыў, што ў артыкуле 80 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь дакладна прапісана, што для другога тура галасавання ЦВК назначае дату выбараў не пазней як праз два тыдні пасля першага тура. Такім чынам, другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі можа быць назначаны раней як 2 студзеня 2011 года.

Таксама з боку дэпутатаў паступалі прапановы правесці выбары ў студзені 2011 года. Яны аргументавалі гэта тым, што згодна з дзеючым заканадаўствам паўнамоцтвы цяперашняга Прэзідэнта Беларусі завяршаюцца ў красавіку 2011 года. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: ці ёсць неабходнасць скарачаць тэрмін паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта? Асобныя дэпутаты прапаноўвалі назначыць датай выбараў 6 лютага.

Разглядаючы гэта пытанне, Васіль Байкоў адзначыў, што ў выпадку правядзення выбараў 19 снежня актыўнасць насельніцтва будзе значна вышэйшая, чым у выпадку правядзення выбараў у лютым. Справа ў тым, што на пачатак года прыпадае час студэнцкіх канікулаў і пэўная частка насельніцтва можа паехаць на адпачынак. Таму правесці выбары мэтазгодна 19 снежня, на думку Васіля Байкова.

Паступалі таксама прапановы і аб правядзенні выбараў 12 снежня. Паводле слоў Васіля Байкова, паміж датай назначэння выбараў і датай іх правядзення не павінна быць менш як тры месяцы. Сёння 14 верасня, такім чынам, ужо не ўкладваемся ў дату 12 снежня.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці 5-й, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання адзначыў: "Мы прынялі рашэнне аб правядзенні 19 снежня 2010 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З улікам значнасці гэтай падзеі для краіны ў нас наперадзе сур`ёзная і адказная арганізацыйна-палітычная работа як у парламенце, так і ў выбарчых акругах, каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй".

Ён таксама адзначыў, што хоць сесія была непрацяглай, але дзякуючы маштабнасці разгледжаных пытанняў яе вынікі вельмі значныя як для вырашэння бягучых сацыяльна-эканамічных задач, так і для вызначэння шляхоў развіцця краіны на перспектыву.

"Унікальнасць праведзенай сесіі вызначаецца і тым, што ніколі раней падрыхтоўка і прыняцце праекта Закона аб рэспубліканскім бюджэце не праходзілі ў такім аператыўным і напружаным рэжыме", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Паводле яго слоў, прыняцце пакета дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне бюджэтна-фінансавай і падатковых сфер, дасць магчымасць значна ўмацаваць прававы фундамент праводзімай у краіне палітыкі па лібералізацыі эканомікі, разняволенню прадпрымальніцкай ініцыятывы і забеспячэнню эфектыўнага посткрызіснага развіцця. Асаблівую актуальнасць гэтыя рашэнні набываюць у кантэксце падрыхтоўкі правядзення 4-га Усебеларускага народнага сходу.

Уладзімір Андрэйчанка таксама падкрэсліў, што адметнай асаблівасцю маючай адбыцца сесіі стане тое, што значная частка пытанняў будзе мець сацыяльную накіраванасць. У ліку найбольш рэзанансных законапраектаў - Кодэкс аб адукацыі, Жыллёвы кодэкс, закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Цяпер у пастаянных камісіях знаходзіцца ўжо больш як 50 законапраектаў, і плануцца, што агульная колькасць пытанняў парадку дня сесіі вырасце як мінімум у два разы.

Уладзімір Андрэйчанка пажадаў усім дэпутатам рабочага настрою і нацэленасці на якасную падрыхтоўку да маючай адбыцца сесіі.


14 верасня 2010 Мінск
Людміла Сац - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5442
 
Ключевые слова:
выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме