https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памяці паэткі


Вечарына памяці Ларысы Геніюш
7 красавіка ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны грамадзкасьць сталіцы зладзіла літаратурную вечарыну памяці Ларысы Геніюш. Менавіта ў гэты дзень у 1983 годзе ня стала легендарнай паэткі, якая за сваю любоў да Беларусі была засуджаная на 25 гадоў сталінскіх ГУЛАГаў, але не скарылася савецкай уладзе і да канца дзён засталася грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлетні год грамадзкасьцю краіны абвешчаны годам Ларысы Геніюш.

Імпрэза пачалася пачалася голасам паэткі. А на экране ноўтбука адзін за адным выплывалі рэдкія фотаздымкі зь яе асабістага архіву, выявы мясьцінаў, дзе яна жыла. Асабліва ўразіў краявід ваколіцаў лягеру Абезь, дзе Ларыса Геніюш адбывала зьняволеньне.

Дасьледчык творчай спадчыны паэткі Міхась Скобла сказаў, што на імпрэзе прагучыць дванаццаць невядомых яе вершаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук:

«Там, дарэчы, цэлыя радовішчы вершаў Ларысы Геніюш, лістоў яе, празаічных твораў. Прыносяць табе гэтую тэчку, там ёсьць такі ліст карыстальніка, і за дваццаць пяць гадоў ён ні разу не запоўнены, ніхто не чытаў яшчэ гэтых архіваў. Канечне, тут трэба добрым словам згадаць Адама Восіпавіча Мальдзіса, які ў 1983 годзе літаральна выхапіў гэты архіў, выратаваў гэты архіў з рук зэльвенскіх начальнікаў».

Дванаццаць ненадрукаваных раней вершаў з гэтага архіву чыталі на вечарыне знаныя асобы. Некаторыя зь іх былі асабіста знаёмыя з Ларысай Геніюш. Прыгадвае мастак Аляксей Марачкін:

«Я памятаю, як мы пазнаёміліся зь ёй бліжэй на зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў. Са мной былі Мікола Купава і Яўген Кулік. Яна, убачыўшы нас, так ласкава зьвярталася: „Ах, Кулічок ты мой Кулічок!.. А ты — Купаўка! А Марачкін — вядзьмак ты, вядзьмак родны!“ У мяне тады былі даўгія валасы, але я ня ведаю, што яна мела на ўвазе».

Свае згадкі пра паездку ў Зэльву да легендарнай паэткі ў гісторыка Алега Трусава:

«Нас там было трое. Яна нам чытала вершы можа больш гадзіны, у тым ліку і славуты верш „Зубры“. А зараз я вам прачытаю верш „Мой дом“. Гэта якраз апісаньне тога дома, дзе я быў увосень 1978 году».

Многія з прысутных гаварылі пра страх, які не дазваляў ім у свой час пазнаёміцца з рэпрэсаванай паэткай, якая, дарэчы, і да сёньня не рэабілітаваная.

 Радыё Свабода Валянціна Аксак
 
Дата публикации:07.04.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:9971
 
Ключевые слова:
Геніюш ГУЛАГ Таварыства беларускай мовы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме