https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 22 жніўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 132 дні.
Сёння ў Расіі адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцяга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 жніўня

У 1864 годзе была падпісаная 1-я Жэнеўская канвенцыя і створана таварыства Чырвонага крыжа.
У 1991 годзе пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву, а змоўшчыкі былі арыштаваныя.

Хто нарадзіўся 22 жніўня

1861 год: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.
1898 год: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ.
1907 год: Андрэй Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі кампазітар Клод Дэбюсі, амерыканскі пісьменнік-фантаст Рэй Брэдберы і савецкі пісьменнік-казачнік Сяргей Казлоў, найбольш вядомы як стваральнік "Вожыка ў тумане".

22 жніўня ў народным календары

Сёння вернікі  моляцца апосталу і евангелісту Матфею. У народзе яго таксама называлі Мацвей або Мацей Непагодлівы. З гэтага часу цёплыя летнія дажджы з навальніцамі змяняюцца восеньскімі, працяглымі і халоднымі. "Летні дождж з восеньскім спрачацца пачынае", — казалі ў народзе.

Лічылася, што большая частка палявых прац да гэтага дня ўжо была скончана, таму казалі: "Пасля Мацея мужык на полі не пацее".

Лішкі сабранага ўраджаю збожжа і садавіны рыхтавалі да продажу – хутка ўжо восень, а з ёю і кірмашы.

Sputnik, 22 жніўня 2019
 
Дата публикации:22.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме