https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША пераадолеў двухрублёвую мяжу, еўра таксама істотна падаражэў


15 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля. Амерыканская валюта расце адзінаццатыя таргі запар, абнаўляючы больш чым гадавыя максімумы.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0359 рубля (1,54%) і склаў 2,3702 рубля.

Курс долара вырас на 0,0081 рубля (0,41%) і склаў 2,0057 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0253 рубля (0,75%) і склаў 3,3296 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійская валюта таннее на таргах серады на фоне падаючай ў цане нафты. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent каціруюцца ў раёне адзнакі 61,5 долара за барэль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 62,83 капейкі, склаўшы 60,2490 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2017
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:561
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме