https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскі рубель рэзка патаннеў на фоне падзення цэн на нафту


11 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0115 рубля (0,47%) і склаў 2,4738 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0029 рубля (0,14%) і склаў 2,1424 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0295 рубля (0,91%) і склаў 3,2122 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Кошт нафты падае, бараль маркі Brent таргуецца ў раёне 81,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,5895 рубля і склаў 66,7727 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме