https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі


21 снежня распачынаецца штогадовая скаўцкая эстафета Бэтлеемскага агню па гарадах і мястэчках Беларусі. (праграма эстафеты)
У гэты дзень агонь, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, будзе дастаўлены на беларуска-польскую мяжу.

З 21 па 23 снежня скаўты даставяць лампады з Бэтлеемскім агнём у касцёлы розных гарадоў і мястэчак Беларусі.

Штогод акцыя перадачы Бэтлеемскага агню яднае мноства людзей у розных краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Полымя, якое сімвалізуе нараджэнне Збаўцы, а таксама супакой, надзею і еднасць, запальваецца ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, а потым дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя) і перадаецца праз скаўцкую эстафету ў розныя краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Першая акцыя распаўсюджвання Бэтлеемскага агню праводзілася ў 1986 годзе. Тады прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню даставілі запаленую ў Бэтлееме лампаду, каб падтрымаць хворых і самотных людзей напярэдадні святаў Божага Нараджэння. Акцыю перанялі аўстрыйскія скаўты, і дзякуючы іх ініцыятыве яна стала міжнароднай.

На афіцыйным узроўні акцыю перадачы Бэтлеемскага агню падтрымалі кіраўнікі практычна ўсіх хрысціянскіх супольнасцяў Еўропы. У свой час эстафету благаславілі Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI. Акцыю падтрымліваюць не толькі іерархі, але і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных краін Еўропы.

У 1996 годзе полымя Бэтлеемскага агню было перададзена ў 22 краіны Еўропы, сярод якіх была і Беларусь. Гэтая падзея адбылася дзякуючы сябрам польскага згуртавання харцэраў ZHP і Аб’яднання беларускіх скаўтаў, якія ўвечары 24 снежня даставілі Бэтлеемскі агонь з Гродна ў дзве мінскія парафіі: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы і касцёл св. Сымона і св. Алены. З 2008 года да акцыі далучыліся скаўты з каталіцкіх супольнасцяў Беларусі.

«Для нас эстафета Бэтлеемскага святла — гэта не проста „дастаўка“ агню з аднаго месца ў другое; гэта прыгожы сімвал хрысціянскага братэрства і еднасці, еднасці ў Езусе Хрысце.

Гэта неверагодная магчымасць несці людзям Добрую Вестку. Няхай гэты маленькі агеньчык напоўніць кожнае сэрца!» — гаворыць генеральны камісар скаўцкай супольнасці Юлія Чарніцкая.

21 снежня прадстаўкі польскага згуртавання харцэраў ZHP урачыста перададуць агонь з Бэтлеема ў катэдральную базыліку св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. У гэты ж дзень з горада на Нёмане эстафету перадачы агню распачнуць беларускія прадстаўнікі скаўцкага руху. 22 снежня яны даставяць Бэтлеемскі агонь у катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Эстафета Бэтлеемскага агню па парафіях Беларусі будзе праходзіць да 23 снежня.

Графік эстафеты Бэтлемскага агню ў парафіях Беларусі

Мінск

22 снежня, 18.30 — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
22 снежня, 19.30 — грэка-каталіцкая парафія Святога i Праведнага Язэпа
22 снежня, 18.30 — катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі
23 снежня, 9.00 — касцёл Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл)
23 снежня, 10.00 — парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка)
23 снежня, 10.00 — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)
23 снежня, 10.30 — парафія Божага Цела (Ангарская)
23 снежня, 11.00 — парафія Найсв. Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы
23 снежня, 11.30 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына)
23 снежня, 17.30 — парафія Св. Францішка Асізскага (Уручча)
23 снежня, 18.00 — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
23 снежня, 18.30 — парафія Св. Міхала Арханёла (Гатава)
23 снежня, 19.00 — парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

22 снежня, 9.00 — г. Крупкі, парафія Св. Юзафа
22 снежня, 17.00–17.30 — г. Магілёў, парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі
22 снежня, 17.10 — г. Маладзечна, парафія Св. Юзафа
22 снежня, 17.35 — г. Маладзечна, парафія Св. Казіміра
22 снежня, 17.45 — г. Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава
22 снежня, 20.00 — г.п. Свір, парафія Св. Мікалая
23 снежня, 9.00 — г. Смалявічы, парафія Св. Валянціна
23 снежня, 9.45 — г. Лагойск, парафія Св. Казіміра
23 снежня, 9.00 — п. Нарач, парафія Св. Андрэя
23 снежня, 10.20 — г. Мядзел, парафія Маці Божай Шкаплернай
23 снежня, 11.50 — в. Будслаў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
24 снежня, 23.00 — г. Жодзіна, парафія Маці Божай Фацімскай

Віцебская дыяцэзія

22 снежня, 12.30 — г. Орша, парафія Св. Юзафа
22 снежня, 13.00 — г. Орша, парафія Беззаганнага Сэрца Марыі
23 снежня, 13.30 — в. Парафіянава, парафія Найсвяцейшага Імя Марыі
23 снежня, 14.00 — г. Докшыцы, парафія Найсвяцейшай Тройцы

Пінская дыяцэзія

23 снежня, 9.00 — г. Гомель, парафія Нараджэння Божай Маці

Гродзенская дыяцэзія

21 снежня, 17.30 — г. Гродна, парафія Св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
22 снежня, 19.10 — г. Смаргонь, парафія Св. Міхала Арханёлa

Catholic.by, 17 снежня 2018
 
Дата публикации:17.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:380
 
Ключевые слова:
Христианство Религия Каляды Вифлеемский огонь Скауты Эстафета
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме