https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Свет глядзіць сёння на Беларусь, і многія краіны разлічваюць на яе падтрымку


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22-га сакавіка на сустрэчы з актывам Баранавіч і Баранавіцкага раёна.
"Варта сказаць слова - і адразу пайшла хваля, пачынаючы з Мінска, на Усход, на Захад. Усе разглядаюць нас і так і сяк. Гэта зразумела, таму што Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёна па прычыне таго, што мы з вамі, сціснуўшы зубы, вытрымалі ўсе нападкі, выцерпелі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Увесь свет сёння глядзіць на Беларусь, пачынаючы з тых краін, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне - Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, заканчваючы далёкай дугой, афрыканскай".

Многія з краін, заўважыў кіраўнік дзяржавы, разлічваюць на падтрымку Беларусі. "Усе ведаюць пра Беларусь, і многія разлічваюць на тое, што Беларусь і тэхналагічна, і "мазгамі" зможа аказаць ім адпаведную падтрымку. Мы не супраць, але гэта каштуе грошай, за гэта трэба плаціць. На гэтым мы павінны зарабляць. Але зарабляць мы можам, толькі з`яднаўшыся ўсе разам і дзейнічаючы ў вызначаным напрамку. Пры гэтым не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, хопіць. Не трэба людзей палохаць, трэба проста працаваць, забяспечваючы сябе і сваю сям`ю, свой рэгіён і сваю дзяржаву, у якой нам з вамі жыць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, калі Беларусь набыла незалежнасць, у яе не было вялікіх рэсурсаў, сфарміраваных органаў улады.

"Мы атрымалі незалежнасць, нам было няпроста. Нас сёння папракаць няма ў чым. Мы тады вымушаны былі, не абапіраючыся ні на каго, ствараць сваю незалежную, суверэнную дзяржаву. Мы гэта з вамі зрабілі. Нашаму пакаленню ёсць што сказаць тым, хто ідзе на змену нам", - падкрэсліў ён.

22 сакавіка 2019, Баранавічы
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.03.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Геополитика Технологии Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме