https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Белдзяржфілармонія запрашае на спектакль "Чырвоная Шапачка на новы лад"


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю.
Музычны спектакль "Чырвоная Шапачка на новы лад" па матывах вядомай казкі пісьменніка Шарля Перо пройдзе 4 лістапада на сцэне Малой канцэртнай залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 

Шмат гадоў таму французскі пісьменнік Шарль Перо напісаў казку "Чырвоная Шапачка". Паводле яе сюжэту, добрая маленькая дзяўчынка, калі нясе піражкі да сваёй хворай бабулі, сустракае хітрага, злога Воўка.

"Галодны і страшны Воўк з`ядае Чырвоную Шапачку і яе бабулю, з-за гэтага дзеці часта сумуюць, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога разбойніка з казкі. І дапамогуць ім гэта зрабіць юныя гледачы", - расказалі ў Белдзяржфілармоніі.

Ролі ў спектаклі выконваюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў і салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Кампазітар - Уладзімір Саўчык, аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Можар.

4 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:254
 
Ключевые слова:
Филармония Музыкальная сказка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме