https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Урачы маюць рэактывы для выяўлення каронавіруса 2019-nCoV


Аб гэтым заявіў у чацвер міністар аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.
Беларускія спецыялісты ўжо атрымалі ўсе неабходныя рэактывы, то бок грамадзянам няма пра што хвалявацца.

Каронавірус 2019-nCoV, таксама вядомы як "вірус з Уханя" і "пнеўманія Уханя", працягвае набіраць абароты: ён быў зафіксаваны ўжо ў некалькіх краінах свету. У многіх дзяржавах ўзмоцнены меры для выяўлення і прафілактыкі з`яўлення небяспечнага віруса.

Як стала вядома ў чацвер, вызначыць 2019-nCoV у выпадку падазрэнняў айчынныя ўрачы змогуць.

"Цяпер мы атрымалі ўсе рэактывы, якія дазваляюць выяўляць менавіта гэты вірус 2019 года - новы штам, які быў знойдзены ў КНР", - сказаў Каранік, яго словы перадае БелТА.

Як адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, у частцы прафілактыкі завозу віруса ў краіну прыняты ўсе неабходныя меры. У аэрапорце усіх, хто ляцяць, сустракаюць з цеплавізарам, які дазваляе выявіць пасажыраў з перавышэннем тэмпературы цела і прыкметамі інфекцыйнага захворвання. Узмоцнена роля санстанцыі, якая дзяжурыць у аэрапорце.

"Нашы лабараторыі атрымалі тэст-сістэму, якая дапамагае дыягнаставаць новы штам віруса, каб мы маглі своечасова і аператыўна выявіць дыягназ", - падкрэсліў ён.

Раніцай у чацвер у СМІ з`явілася інфармацыя аб дзяўчыне, якая вярнулася з Кітая і шпіталізавана ў Мінску з сімптомамі, падобнымі на праявы новага каронавіруса. Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што яна хворая на грып B. Як падкрэсліў Каранік, дыягназ каронавіруснай інфекцыі не пацвердзіўся.

Усяго на каронавірус новага тыпу хворыя некалькі сотняў чалавек, 17 чалавек загінулі. Горад Ухань, з якога пачалося распаўсюджванне хваробы, кітайскія ўлады зачынілі: у ім аб`яўлены каранцін.

Мінск, 23 студзеня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:23.01.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Коронавирус Профилактика Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме