https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Танцпляцоўка ў сталічным парку Чалюскінцаў пачне працаваць 17 красавіка


Танцавальная пляцоўка ў мінскім парку Чалюскінцаў адновіць сваю працу з 17 красавіка. Пра гэта паведаміла начальнік сектара культурна-масавай і спартыўнай работы ўпраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзеленбуд» Лідзія Вежнавец.
Танцавальныя вечары «Для тых, каму за...» будуць праходзіць па суботах і нядзелях з 16:00 да 18:30.

З 7 мая, калі працягласць светлавога дня павялічыцца, будзе дададзеная вячэрняя праграма для жадаючых патанчыць на свежым паветры незалежна ад узросту.

Дыскатэку будуць ладзіць па пятніцах і суботах з 19:00 да 21:30. Ад традыцыйных танцавальных вечароў у парку Чалюскінцаў яе будзе адрозніваць іншы музычны рэпертуар.

Звязда, 5 красавіка 2021
 
Дата публикации:05.04.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Мінск Танцплощадка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме