https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (БАТД) сёння адкрые 28-ы канцэртны сезон


Падзея прымеркавана да Міжнароднага дня музыкі, паведаміла асістэнт дырыжора аркестра Вольга Клястова.
У першым аддзяленні слухачы змогуць атрымаць асалоду ад канцэрта нумар 1 для фартэпіяна з аркестрам Ферэнца Ліста. Прагучаць арыі з опер, рамансы. Другое аддзяленне будзе прысвечана шлягерам.

"Кожны сезон стараемся зрабіць па-асабліваму цікавым: супрацоўнічаем з рознымі салістамі, робім праграму больш разнастайнай. Гэты год не стане выключэннем", - адзначыла Вольга Клястова.

Напрыклад, на 10 кастрычніка запланаваны канцэрт "Музычныя рэтраспектывы Германіі", прысвечаны Тыдню нямецкай мовы і культуры і 30-годдзю пабрацімскіх адносін паміж Брэстам і Саюзам зямель Сярэдняй Шусенталі. У праграму ўключаны творы нямецкіх кампазітараў розных эпох. Дырыжор канцэрта - Аляксандр Куўшыннікаў.

У лістападзе ў абласны цэнтр другі раз прыедзе квартэт віяланчэлістаў Rastrelli (Германія). У гэтым жа месяцы БАДТ сумесна з абласной філармоніяй арганізуюць гала-канцэрт зорак тэатра La Scala. Яшчэ адным падарункам для брастаўчан абяцае стаць "Вечар музыкі Сяргея Рахманінава".

У кастрычніку Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адзначыць сваё 75-годдзе. Калектыў рыхтуе некалькі прэм`ер. Так, галоўны рэжысёр тэатра Цімафей Ільеўскі працуе над пастаноўкай "Абломаў".

Верагодней за ўсё, гэты спектакль пакажуць у пачатку лістапада. Крыху пазней адбудзецца прэм`ерны паказ "Асенняй гісторыі" паводле п`есы італьянца Нікалаі Альда, пастаноўкай займаецца мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Козак. У снежні трупа парадуе сваіх маленькіх гледачоў навагодняй казкай.

1 кастрычніка 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:156
 
Ключевые слова:
Международный день музыки Искусство Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме