https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 сакавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 296 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 сакавіка

У 1918 годзе выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з`езда прыняў Другую Устаўную грамату, абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

Хто нарадзіўся 9 сакавіка

1883 год: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся: фларэнційскі мораплавец Амерыга Веспучы, украінскі мастак і літаратар Тарас Шаўчэнка, першы касманаўт Юрый Гагарын і італьянская актрыса Арнэла Муці.

9 сакавіка ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква адзначае здабыццё галавы Іаана Прадцечы. Калі Іаана Прадцечу забілі, яго галаву не дазволілі пахаваць побач з целам. Першапачаткова яе трымалі ў палацы цара Ірада, а потым на Аліўнай гары. Калі мінуў час, манах Інакенцій купіў на гары месца,якое некалі належыла Іраду. Там ён вырашыў узвесці невялікую каменную царкву і, калі капаў пад падмурак зямлю, знайшоў посуд з галавой Іаана Прадцечы.

Перад смерць Інакенцій схаваў у зямных нетрах святыню, таму што па ўсёй краіне пачаліся ганенні на хрысціян і распаўсюдзілася нявер`е, але яе зноў знайшлі. Доўгі час святыня пераходзіла з рук у рукі, пакуль у 452 годзе ігумен Емескага манастыра зноў не здабыў святыню.

У гэты дзень рыбакі ішлі на раку або возера, 9 сакавіка лічылася спрыяльным для рыбалкі.

Калі сёння прыляцелі птушкі, будзе добры ўраджай хлеба. Калі ідзе дождж, то і на Вялікдзень будзе дождж.

Sputnik, 9 сакавіка 2019
 
Дата публикации:09.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:349
 
Ключевые слова:
Календарь Март Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме