https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перасадачныя вузлы для пасажыраў у Мінску будуць будаваць паводле прынцыпу "сухія ногі"


Аб гэтым 11 сакавіка заявіў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак па выніках рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Развіццё сеткі транспартна-перасадачных вузлоў у Мінску павінна адпавядаць прынцыпу "сухія ногі": каб людзі маглі перамяшчацца, не выходзячы на адкрытую прастору 

Важнай тэмай сустрэчы было развіццё гарадоў-спадарожнікаў. Анатоль Сівак перакананы, што для гэтага неабходна ў першую чаргу забяспечыць зручныя транспартныя зносіны паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі. Таму ў Мінску прадугледжана будаўніцтва шэрага транспартна-перасадачных вузлоў. Яны будуць будавацца згодна з прынцыпам "сухія ногі".

"Каб людзі, перамяшчаючыся з аднаго транспарту на іншы, не выходзілі на адкрытую прастору, ва ўсякім выпадку, не ішлі пад адкрытым небам", - растлумачыў мэр.

Зручным спосабам перамяшчэння ў сталіцы ў хуткім часе стане скорасны трамвай. "Прэзідэнту было даложана, што ідзе распрацоўка бізнес-плана. Не проста нейкага кароткага тэхніка-эканамічнага разліку, а распрацоўка бізнес-плана, дзе будзе ўказана і цана пытання, і акупнасць скораснага трамвая", - удакладніў Анатоль Сівак.

Трамвай будзе перавозіць пасажыраў з Сухарава ў раён вуліцы Кальварыйскай (побач са станцыяй метро "Маладзёжная" і прыпынкам гарадской электрычкі Мінск-Паўночны). Зарэзервавана тэрыторыя пад пракладку трамвайных пуцей цераз вуліцы Панамарэнкі, Харкаўская.

"Гэта будзе не проста адзін вагон. Гэта да 5 вагонаў, практычна аналаг поезда метро з магчымасцю рухацца з перасячэннем у розных узроўнях з іншымі магістралямі, каб былі кароткія інтэрвалы і большыя скорасці, каб перавозіць вялікую колькасць пасажыраў", - расказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Паводле яго даных, будаўніцтва скораснага трамвая будзе каштаваць танней, чым пракладка новых ліній метро. "Будаўніцтва метро дорага - ад $80 млн за кіламетр. Цяпер неабходна выйсці на цану хаця б ніжэйшую за $20 млн для трамвая", - дадаў ён.

У час даклада мэра Прэзідэнту ішла размова і аб развіцці тэрыторый Нацыянальнага аэрапорта Мінск і старога сталічнага аэрапорта. Кіраўнік дзяржавы адобрыў перадачу Мінску часткі зямель нацыянальнага аэрапорта, якія цяпер прыналежаць Мінскай вобласці. Гэта, на думку мэра, дасць магчымасць больш эфектыўна і комплексна развіваць гэтыя ўчасткі. Што датычыцца тэрыторыі былога мінскага аэрапорта, то там вядзецца будаўніцтва жылога квартала "Мінск-Мір". Завяршыць яго плануецца да 2027 года. Анатоль Сівак канстатаваў, што пакуль горад узводзіць там інфраструктуру з адставаннем ад графіка, але за гэты год паабяцаў выправіць сітуацыю.

11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:467
 
Ключевые слова:
Минск Трамвай Строительство Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме