https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 80 працэнтаў кацельняў Мінска гатовы да асенне-зімовага перыяду


Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Юрый Прохніч.
"У бягучым годзе ход падрыхтоўкі кацельняў да асенне-зімовага перыяду ідзе больш высокімі тэмпамі. Так, заключэнне Дзяржпрамнагляду ўжо атрымалі 79,1 працэнта кацельняў. У мінулым годзе на гэты перыяд да ацяпляльнага сезона было падрыхтавана толькі 38 працэнтаў кацельняў", - сказаў Юрый Прохніч.

Лепш за ўсіх з гэтай работай справіўся Першамайскі раён горада. Там заключэнне Дзяржпрамнагляду аб гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду атрымалі ўсе кацельні. Крыху адстаюць ад іншых раёнаў Кастрычніцкі і Фрунзенскі, дзе пакуль не гатовы да ацяпляльнага сезона 16 і 17 кацельняў адпаведна.

У Мінску ўстаноўлены адзіны тэрмін афармлення пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц незалежна ад ведамаснай прыналежнасці арганізацыі - да 1 верасня.

14 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1229
 
Ключевые слова:
Отопительный сезон Благоустройство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме