Курс валютпокупкапродажа
USD333.34334.25
EUR392.09394.45
RUR5.625.67
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Большасць затрыманых за ўдзел у "Маршах недармаедаў" прыгавораныя да арыштаў ад 12 да 15 сутак


Па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 50 чалавек.
Большасць затрыманых у Гродне, Мінску і Магілёве за ўдзел 15 сакавіка ў вулічных акцыях супраць дэкрэта "аб дармаедах" прыгавораныя да адміністрацыйных арыштаў на тэрмін да 15 сутак.

Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі ў цывільным актыўна прымянялі грубую фізічную сілу.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 16 сакавіка прыгаварыў 26 удзельнікаў акцыі да арыштаў на тэрмін ад 12 да 15 сутак.

Пасля абвяшчэння прысуду Алена Дубовік (асуджаная на 12 сутак), Ілля Міроненка (асуджаны на 14 сутак), а таксама грамадзянін Расіі Павел Маркаў (асуджаны на 15 сутак) у знак пратэсту аб`явілі галадоўку.

У дачыненні да яшчэ аднаго дастаўленага ў суд удзельніка акцыі Антона Данілава прыгавор не быў вынесены, паколькі яго шпіталізавалі з суда пасля скаргаў на моцныя галаўныя болі.

Паводле звестак праваабаронцаў, у суд Першамайскага раёна даставілі 11 чалавек. На гэты момант вядома, што дзевяць чалавек прыгавораныя да арыштаў на тэрмін ад 13 да 15 сутак. У тым ліку да 14 сутак арышту прыгавораная дырэктар ГА "Экадом" Марына Дубіна. Актывістка "Экадому" Аксана Малюкова пакарана 13 суткамі арышту.

У суд Савецкага раёна даставілі 14 чалавек. Прысуды на гэты момант вядомыя ў дачыненні да двух затрыманых: адзін асуджаны на 12 сутак, другі — на трое сутак арышту.

У Магілёве, паводле звестак праваабаронцаў, былі затрыманыя не менш за дзевяць чалавек. 17-гадовы Кірыл Лабачоў быў адпушчаны ў той жа дзень, яго чакае разгляд у адміністрацыйнай камісіі.

16 сакавіка трое затрыманых прыгавораны да адміністрацыйнага арышту ад 12 да 15 сутак, яшчэ адзін удзельнік акцыі атрымаў папярэджанне, чацвёра — штрафы. Толькі ў дачыненні да пажылога ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС Аляксандра Нажэнкі суд вынес рашэнне аб папярэджанні.

Паводле звестак праваабаронцаў, у Гродне 15 сакавіка ў дачыненні да двух удзельнікаў мясцовага "Маршу недармаедаў", якія былі ў масках, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях і адпусцілі напярэдадні вечарам. Гэта Раман Кац і Андрэй Кніга. Калі адбудзецца суд, пакуль не вядома. Яшчэ аднаго, непаўналетняга, адпусцілі з РУУС Ленінскага раёна ноччу.

Вядома, што актывіст АГП Аляксандр Лаўрэнцьеў правёў ноч у ізалятары, а 16 сакавіка па рашэнні суда атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Праваабаронцы высвятляюць лёс астатніх затрыманых.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2017
 
Дата публикации:16.03.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Беспорядки Марш дармоедов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме