https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Конкурс тэатральнага мастацтва пройдзе ў Бабруйску


Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
Першы конкурс тэатральнага мастацтва "У святле сафітаў Бабруйск!" пройдзе 11-13 красавіка ў горадзе на Бярэзіне.

У конкурсе прымуць удзел калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейныя выканаўцы. 11 і 12 красавіка пройдзе конкурсны прагляд, а 13 красавіка на сцэне Палаца мастацтваў горада адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Гэты творчы праект рэалізуецца ў рамках рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі" і гарадской акцыі "Тэатральныя сустрэчы ў Бабруйску".

Яго галоўныя задачы - развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, стымуляванне рэалізацыі тэатральных праектаў сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейных выканаўцаў Бабруйска, стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага, духоўнага выхавання моладзі горада.

"Мы чакаем ад удзельнікаў цікавых тэатральных праектаў, якія прадэманструюць творчыя здольнасці кожнага. Магчыма, што лепшыя пастаноўкі будуць паказаны гараджанам і гасцям горада ў час святкавання 630-годдзя Бабруйска", - адзначылі субяседнікі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Палац мастацтваў Бабруйска пры садзейнічанні упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.

17 сакавіка 2017, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:577
 
Ключевые слова:
Бабруйск Конкурс Культурная столица Беларуси Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме