https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Армія Беларусі займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы


Лідарамі па ваеннай моцы ў свеце з`яўляюцца ЗША, Расія і Кітай.
Беларусь займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы, сведчаць дадзеныя рэйтынгу 2017 Military Strength Ranking. 

Дадзены рэйтынг улічвае колькасць Узброеных сіл, наяўнасць і колькасць ваеннай тэхнікі, фінансаванне арміі і іншыя аспекты. Паводле дадзеных бягучага года, Беларусь знаходзіцца на 50-м месцы.

У тройцы лідэраў — ЗША, Расія і Кітай. Беларусь размешчана ў кампаніі такіх краін, як Філіпіны (49), Данія (51) і Бангладэш (52).

Ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе Беларусь знаходзіцца на шостым месцы: рэспубліку абыходзяць Румынія, Чэхія, Украіна, Польшча і Расія.

У той жа час, наша армія мацней, чым арміі Венгрыі, Славакіі і Балгарыі. Беларусь мае дастаткова высокія пазіцыі па наяўнасці ў войсках узбраенняў і абсталяванасці, але нізкія месцы з пункту гледжання фінансавання арміі і колькасці вайскоўцаў. Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Сьера-Ліонэ, Сурынам і Батсвана.

Мінск, 26 чэрвеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:26.06.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
Рейтинг Статистика Армия Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме