https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія хірургі выратавалі лёгкае нованароджанага пры рэдкай прыроджанай паталогіі


Аб гэтым паведаміў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.
Хлопчык з`явіўся на свет у снежні з вельмі рэдкай паталогіяй - адразу пасля нараджэння ў яго амаль закрылася левая лёгачная артэрыя. Стан дзіцяці пагаршаўся, неабходна было прадпрымаць экстранныя меры. Сітуацыя вырашылася паспяхова дзякуючы зладжаным дзеянням медыкаў двух цэнтраў.

Спецыялісты РНПЦ "Мацi i дзiця" своечасова выявілі ў нованароджанага цяжкі прыроджаны парок,правільна паставілі дыягназ і своечасова перавялі немаўля ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.

"Гэта аказалася вельмі важна. Дзякуючы аператыўнаму пераводу, хуткай пастаноўцы дыягназу нам удалося аднавіць праходнасць сасуда, які забяспечвае крывёю левае лёгкае, паставіўшы туды стэнт, тым самым даць дзіцяці шанц на захаванне лёгкага і выратаванне жыцця", - адзначыў Канстанцін Драздоўскі.

Аперацыя, якая доўжылася каля 3,5 гадзіны, тэхнічна была вельмі складаная. Выконваў яе рэнтгенэндаваскулярны хірург рэнтгенаперацыйнай РНПЦ дзіцячай хірургіі Мікалай Шаўчэнка, асістэнтам быў рэнтгенэндаваскулярны хірург Аляксей Жук.

Урачам трэба было аднавіць праходнасць сасуда дыяметрам усяго 1-2 мм, паставіўшы ў яго стэнт - спецыяльны каркас. У будучым яго вымуць.

Паводле слоў Мікалая Шаўчэнкі, раней у цэнтры было выканана некалькі такіх умяшанняў дзецям больш старэйшага ўзросту. Як правіла, гэта былі планавыя пацыенты. Аперыраваць іх трэба было ў любым выпадку, але экстраннай неабходнасці не было.

Аперацыя ў нованароджанага дзіцяці з даволі нізкай масай цела (каля 3 кг) пры такім пароку была першай у практыцы дзіцячых хірургаў. Медыкам удалося прымяніць да гэтага выпадку набыты вопыт з пэўнай папраўкай на ўзрост і вагу пацыента, і вынік аказаўся паспяховым. Праз некаторы час малыша чакае адкрытая аперацыя.

"Цяпер стаіць мэта яго цалкам стабілізаваць, падрыхтаваць да радыкальнай карэкцыі пароку. Гэта аперацыйнае ўмяшанне поўнасцю адновіць нармальную анатомію сэрца і дасць магчымасць адэкватна фізіялагічна развівацца ў будучым", - растлумачыў Мікалай Шаўчэнка.

Выканаць адразу два аперацыйныя ўмяшанні не рызыкуюць. Справа ў тым, што любая, нават параўнальна простая, кардыяхірургічная аперацыя ў нованароджанага дзіцяці - гэта вельмі вялікая рызыка.

Добра, калі ёсць хоць нейкая мінімальная магчымасць адкласці ўмяшанне на больш позні тэрмін, калі дзіця адаптуецца да жыцця па-за ўлоннем маці, падрасце, набярэ масу цела.

"У такім выпадку мы далі яму менавіта такую магчымасць - спакойна без нейкіх крытычных момантаў падрыхтавацца да радыкальнай аперацыі", - дадаў хірург.

Усяго ў 2017 годзе медыкі РНПЦ дзіцячай хірургіі вылечылі больш за 1 тыс. дзяцей з прыроджанымі парокамі сэрца, палову з іх - эндаваскулярна без адкрытай аперацыі.

Паводле слоў Канстанціна Драздоўскага, упершыню ў гэтым годзе ў цэнтры пачалі лячыць арытмію ў дзяцей з пяцігадовага ўзросту. Гэта сур`ёзны прарыў, які дасць магчымасць дзецям з гэтым парушэннем дапамагчы ў больш раннім узросце, каб у школу яны маглі ісці ўжо здаровымі.

Акрамя таго, РНПЦ атрымаў абсталяванне, якое дае магчымасць спраўляцца з вельмі цяжкімі парокамі сэрца і цяжкай сітуацыяй пасля іх карэкцыі. Упершыню ў Беларусі ў гэтым годзе выжылі дзеці пасля аперацыі дзякуючы сістэме дапаможнага кровазвароту - апарата экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі.

Сярод іншых поспехаў гэтага года можна назваць першае ўмяшанне пры цяжкім пароку сэрца, так званую аперацыю двайнога пераключэння.

28 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:470
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Хирургия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме