https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


За суткі ў Беларусі ліквідавана 11 пажараў у экасістэмах


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Так, увечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні тарфянога поля каля вёскі Хамічы Зэльвенскага раёна. Калі да месца выкліку прыбыло першае падраздзяленне МНС, у пойме ракі Зальвянка асобнымі ачагамі гарэла тарфяное поле на агульнай плошчы 0,2 гектара, глыбінёй залягання торфу да 30 сантыметраў. Быў абвешчаны збор асабовага складу раённага падраздзялення МНС.

На месцы працавала тэхніка ратавальнікаў, пагрузчык, трактар ​​сельскагаспадарчага прадпрыемства, на тэрыторыі якога адбыўся пажар, а таксама добраахвотная пажарная дружына. Пажар быў лакалізаваны работнікамі МНС у 19.45. Па стане на раніцу 20 чэрвеня застаецца ліквідаваць 0,02 гектара палаючага торфу. Пагрозы здароўю людзей і парушэння экасістэмы няма. Прычына пажару высвятляецца.

Ратавальнікі нагадваюць, што забарона на наведванне лясоў уведзена ў большасці рэгіёнаў краіны. Паводле аператыўных даных, толькі з 6.00 19 чэрвеня да 6.00 20 чэрвеня ліквідаваныя тры лясныя пажары на агульнай плошчы 9,3 гектара і восем пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 7,5 гектара.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:20.06.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:441
 
Ключевые слова:
Пожары МЧС Торф Экосистема
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме