https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў глупствам домыслы аб часовым характары новага складу ўрада, які нібыта фарміруецца выключна "да выбараў"


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 31 жніўня, прымаючы кадравыя рашэнні.
"Ідзе абмеркаванне пасля назначэння новага ўрада: "Вось, гэта такое тэхнічнае, яно да выбараў". Паверце, назначаючы вас і іншых, я і не думаю, што вы прабудзеце да выбараў, а потым усіх мы памяняем. Глупства недарэчнае. Наадварот, я хачу, каб вы і пасля выбараў, і пасля мяне працавалі. Вы ж - гэта новае пакаленне кіраўнікоў", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Гэта зразумела. Павінна быць абнаўленне. Не павінна быць застою. Застой пачынаецца ў эканоміцы, грамадстве з застою ў кадравай рабоце. Таму зразумела, што вы - цяперашняе пакаленне кіраўнікоў - на 20-25 гадоў маладзейшыя. Гэта нармальна. Ніжэй ужо браць планку нельга, таму што ў іх не хопіць вопыту", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта новае пакаленне кіраўнікоў будзе цяпер і ў будучым адказваць за краіну.

"Таму не трэба разглядаць ніводнае з назначэнняў, праведзеных мною, што гэта вось да выбараў. Наадварот, я хачу, каб вы паказалі свой прафесіяналізм да выбараў, і каб людзі адчулі, што з гэтымі людзьмі можна мець справу. І калі мы разам пойдзем на выбары, гэта ўжо будзе плюс у мой бок. Таму няма тут мэты "да выбараў". "Да выбараў назначыў, а потым будуць іншыя...". Будуць іншыя, калі не будзе рэзультату і калі вы будзеце парушаць маральныя прынцыпы кіраўніка, што ў нашым грамадстве ніколі не будзе прымальна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт называў справядлівасць вельмі важным прынцыпам: "Вы павінны быць абсалютна справядлівыя. Беларусы ніколі не пацерпяць несправядлівасці. Гэта характэрная рыса славянскага народа. А тым больш беларусаў".

31 жніўня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки Выборы Правительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме